Знайсці
14.09.2021 / 17:51РусŁacБел

British American Tobacco спыняе супрацу з тытунёвай фабрыкай «Нёман» праз санкцыі

Гэта найбуйнейшая цыгарэтная кампанія Вялікабрытаніі пацвердзіла ў сваім прэс-рэлізе. 

«BAT прыпыніла сваю дзейнасць з Гродзенскай тытунёвай фабрыкай «Нёман» і цяпер не заказвае выраб сваёй прадукцыі на гэтым заводзе», — гаворыцца ў каментары BAT для iNews.

Фабрыка ў Гродне, акрамя ўласных марак цыгарэт, вырабляла з 2005 года па кантракце з BAT наступныя маркі: KENT, Rothmans, Pall Mall і іншыя. Інвестыцыі кампаніі ў мадэрнізацыю вытворчых магутнасцяў дзяржаўнай фабрыкі за 15 гадоў супрацоўніцтва склалі больш за 20 млн даляраў.

9 жніўня Аляксандр Лукашэнка правёў «Вялікую гутарку». Менавіта пра санкцыі Вялікабрытаніі ён сказаў: «Ды здушыцеся вы гэтымі санкцыямі ў Вялікабрытаніі. Мы тысячы гадоў не ведалі гэтай Вялікабрытаніі і ведаць не хочам. Вы прыхвасні амерыканскія».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031