Гродзенскаму блогеру пасля 25 сутак прысудзілі яшчэ 15
Стала вядома, што гродзенскага блогера Vadimati (Вадзіма Ермашука) асудзілі яшчэ на 15 сутак. Да гэтага, 19 жніўня, у Шчучыне яму прысудзілі 25 сутак адміністрацыйнага арышту па арт. 24.23 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).
Прычынай новага пратакола на блогера стаў нібыта яго званок 13 жніўня ў службу 115 і нецэнзурныя выказванні пра ЖКГ і гарвыканкам.
Суд пачаўся 8 верасня. Пасяджэнне праходзіла па відэасувязі. Два дні запар у судзе абвяшчалі перапынкі праз дрэннае самаадчуванне Вадзіма: у яго быў высокі ціск, тэмпература, напярэдадні яму выклікалі хуткую.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Расійскія вайскоўцы зайшлі на базу ЗША ў Нігеры
 1
Азараў перадаў Кізіму спіс «беларускіх партызан»
 5
Двое сяброў «Народнай грамады» пісалі даносы ў КДБ. Хто яны і як тлумачаць сітуацыю?
 18
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера