Знайсці
09.09.2021 / 10:33РусŁacБел

Чытачы пра затрыманні на маршы ў Кунцаўшчыне: «Стаяла машына ДАІ, хлопец дастаў сцяг, яго адразу павалілі»

Сёння зранку ў Кунцаўшчыне адбыўся невялікі марш. Як паведамляюць чытачы «Нашай нівы», затрымалі некалькі чалавек. Відавочцы пішуць, што каля 26-й паліклінікі ў Кунцаўшчыне каля 08:20 бачылі чалавека ў кайданках, які ляжаў, а каля яго стаяў характэрны сіні бус.

«Хутчэй за ўсё, гэта была выпадковасць. Стаяла ДАІ, хлопец дастаў сцяг у іх пад носам, не звярнуўшы ўвагі. Яго адразу павалілі, выклікалі бус, — кажа адна з чытачак. — Вось і ўся спецаперацыя. Магчыма, яшчэ аднаго затрымалі, хто з ім побач быў. Пакуль невядома».

Як паведамілі «Нашай ніве» відавочцы, колькасць удзельнікаў у маршы вагалася ад 30 да 50 чалавек.

«Удалося своечасова даведацца пра прыбліжэнне сілавікоў. Супрацоўнікі былі разгубленыя, яўна не чакалі нас убачыць, што дазволіла натоўпу скарыстацца сітуацыяй і разасяродзіцца», — расказаў адзін з удзельнікаў.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе імя аднаго з затрыманых, яго завуць Дзмітры Палякоў.

Відэа з ім ужо з'явілася ў праўладных тэлеграм-каналах. Палякоў расказаў, што марш стартаваў у 7:45 каля паліклінікі 26. На відэа ён сказаў, што на месцы збору да іх падышла дзяўчына і дала сцягі. Праз дзве хвіліны пасля пачатку іх затрымалі.

Таксама з'явілася відэа і з другім затрыманым. «Вясна» паведамляе, што хлопца завуць Аляксей Бусел. Таксама затрыманая Аляксандра Дончанка.

***

Калі ў вас ёсць фота і відэа здарэння, альбо іншыя навіны, паведамляйце ў @nasa_niva_bot

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера