Знайсці
07.09.2021 / 00:36РусŁacБел

Талібан сцвярджае, што правінцыя Панджшэр заваёваная. Але дакладна гэта яшчэ невядома

Талібы абвясцілі перамогу над супрацівам у правінцыі Панджшэр, што знаходзіцца на паўночным усходзе ад Кабула. Гэта апошні рэгіён Афганістана, які знаходзіўся па-за межамі кантролю Талібана. Але, па сведчаннях паўстанцаў, панджшэрскі супраціў працягваецца да гэтага часу.

6 верасня групоўка размясціла ў інтэрнэце відэа таго, як над Панджшэрам уздымаецца сцяг талібаў. Тым не менш, байцы супраціву сведчаць, што яны ўсё яшчэ знаходзяцца ва ўсіх стратэгічна важных пазіцыях у рэгіёне і працягваюць змагацца, піша ВВС.

Кіраўнік панджшэрскіх сілаў Ахмад Масуд, які ўзначальвае Фронт нацыянальнага супраціву Афганістана, заклікаў да нацыянальнага паўстання супраць Талібана. У аўдыязапісу, размешчаным у сацыяльных сетках, Масуд абвінаваціў міжнародную супольнасць у легітымізацыі руху талібаў. Па словах кіраўніка супраціву, тое, што цяпер адбываецца ў Афганістане, адкіне краіну «назад, у цемру, далёка ад любой культуры, мастацтва і адзінства», а таксама выклікае поўную ізаляцыю Афганістана ад усяго свету.

У горнай даліне Панджшэр, што знаходзіцца за 144 кіламетры ад Кабула, жывуць прыкладна 150-200 тысяч чалавек. Рэгіён быў цэнтрам супраціву не толькі пры цяперашнім наступленні талібаў, але і падчас савецка-афганскай вайны ў 1980-я, а таксама пры мінулым праўленні талібаў у Афганістане ў перыяд з 1996 па 2001 гады.

Рух «Талібан» узяў Афганістан пад кантроль тры тыдні таму. Нечакана паспяховая для талібаў ваенная кампанія скончылася захопам Кабула 15 жніўня і крахам мясцовага ўрада, падтрыманага заходнімі краінамі. Панджшэрскі супраціў доўжыцца ўжо два тыдні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера