Падчас выступу ў Стэнфардзе ўкраінскі прэзідэнт Зяленскі пажадаў Беларусі стаць свабоднай дэмакратычнай краінай
Падчас выступу ва ўніверсітэце Стэнфарда беларуская студэнтка падзякавала Уладзіміру Зяленскаму за ўсё, што Украіна робіць для беларусаў. У адказ прэзідэнт Украіны зазначыў, што ўсё зразумеў са сказанага па-беларуску, што сведчыць пра тое, што ў народаў Украіны і Беларусі шмат агульнага.
Зяленскі пажадаў беларусам дасягнуць выніку, але не такой цаной, якую за сваю свабоду сплаціла Украіна. Ён адзначыў, што ніякія ўрады не вечныя.
У канцы размовы з беларускай прэзідэнт Украіны сказаў: «Хай жыве Беларусь!»
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Салігорску 19-гадовая дзяўчына забіла немаўля
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера