Знайсці
01.09.2021 / 10:24РусŁacБел

«Я прашу заступіцца за дабро, праўду і справядлівасць»: Ігар Лосік звярнуўся да Папы Рымскага

Палітвязень Ігар Лосік, які з чэрвеня 2020 года знаходзіцца за кратамі, напісаў з гомельскай турмы ліст да Папы Францішка. Ён просіць пантыфіка «заклікаць спыніцца гэтых страшных людзей, якім ужо ўсё роўна на лёсы іншых, на сотні разбітых горам сем’яў», паведамляе «Радыё Свабода».

У лісце Ігар піша, што сотні і тысячы беларусаў, сутыкнуўшыся з беззаконнем і несправядлівасцю, упадаюць у роспач і не бачаць выйсця з сітуацыі, якая склалася.

«Я не прашу заступіцца за мяне перад некім, але я прашу заступіцца за дабро, за праўду, за справядлівасць, за сотні і тысячы беларусаў, якія страцілі надзею ў такім жа становішчы, як і я, а многія нават горш.

Можа быць, я вельмі наіўны, і гэты ліст да Вас не дойдзе, але я пішу яго зусім шчыра і ад чыстага сэрца і веру, што пішу яго не дарма. І мне вельмі хочацца верыць, што Бог не пакінуў нас, што гэтая бессэнсоўная жорсткасць спыніцца, што больш ніхто не памрэ і ўсе вернуцца да сваіх сем’яў», — напісаў палітвязень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031