Знайсці
01.09.2021 / 09:26РусŁacБел

Літва адмовіла ў прававой дапамозе па крымінальнай «справе аб генацыдзе насельніцтва Беларусі»

«Звяртаючыся ў чэрвені за садзейнічаннем да кампетэнтнай установы Літвы, Генпракуратура Беларусі паведаміла, што следства па справе накіравана на ўсталяванне фактаў здзяйснення нацыстамі і іх памагатымі, бандфармаваннямі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд на тэрыторыі БССР дзеянняў па планамерным знішчэнні савецкіх грамадзян, у тым ліку беларусаў і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў», — адзначылі ў Генеральнай пракуратуры.

Генпракуратура хацела дапытаць 94-гадовага экс-прэзідэнта Літвы Валдаса Адамкуса, зазначаючы, што ён служыў у Мінску пры літоўскім батальёне, якім кіраваў Антанас Людвікас Імпулявічус-Імпуленас («Мінскі мяснік»).

У Літве заявілі, што Адамкус не меў ніякага дачынення да батальёна.

У красавіку 2021 года Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу аб генацыдзе беларускага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Ведамства планавала паставіць у рамках міжнародных дагавораў пытанне аб выдачы шэрагу злачынцаў, якія яшчэ жывыя, і ўжо запрасіла ў Расіі, Германіі і іншых краін прававую дапамогу ў расследаванні гэтай справы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031