Знайсці
01.09.2021 / 08:19РусŁacБел

Байдэн: ЗША болей не будуць насаджаць дэмакратыю ў іншых краінах ваенным шляхам

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у звароце да нацыі ў аўторак паабяцаў, што ў замежнай палітыцы ЗША пачынаецца новая эра: Амерыка болей не будзе насаджаць дэмакратыю ў іншых краінах ваенным шляхам.

AP

Байдэн назваў масавую эвакуацыю з Кабула, якая выклікала жорсткую крытыку ў ЗША, поспехам, на які здольныя толькі Злучаныя Штаты, і заявіў, што варыянт заставацца ў Афганістане пасля 31 жніўня не разглядаўся.

«Вайна ў Афганістане скончана», — падкрэсліў прэзідэнт.

Ён паабяцаў дапамагчы выбрацца з Афганістана амерыканцам, якія застаюцца там, калі яны захочуць з'ехаць, і прыгразіў баевікам ІД у Афганістане: «Разбірацца з вамі мы яшчэ не скончылі».

Але пры гэтым Байдэн заявіў, што ў будучыні для вайны з тэрарызмам амерыканцам не абавязковыя войскі на месцах.

Ён таксама адзначыў, што ЗША будуць працягваць абараняць правы і свабоды ў свеце дыпламатычнымі і эканамічнымі метадамі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031