Знайсці
30.08.2021 / 14:49РусŁacБел

Фестываль «Магутны Божа» ў Магілёве адмянілі

Сёлета ў Магілёве меўся прайсці традыцыйны міжнародны фестываль духоўнай музыкі «Магутны Божа». Апошнім часам фестываль ладзіўся раз на два гады, папярэдні прайшоў у маі 2019 годзе.

Звычайна мерапрыемства праходзіла вясной ці летам, аднак да 30 жніўня інфармацыі пра фестываль так і не з'явілася.

Аднак на гэты год фестываль не запланаваны, піша katolik.life. Пра прычыну адмены арганізатары нічога не змаглі паведаміць.

«Магутны Божа» праводзіўся з 1993 года, яго мэтамі ставілася адраджэнне духоўнай культуры на хрысціянскім падмурку, аб'яднанне і ўзаемнае духоўнае ўзбагачэнне з дапамогай музыкі. Мерапрыемства аб'ядноўвала больш за 900 салістаў і творчых калектываў з розных краін.

У праграме былі конкурсы вакалістаў і харавых калектываў, духоўныя спектаклі, свята звонавай музыкі, канцэртныя выступленні. Таксама ладзіліся канферэнцыі, на якіх абмяркоўваліся актуальныя пытанні рэлігіі і веравызнання, узаемадзеяння царквы і дзяржавы.

Фестываль названы па вершу «Магутны Божа» Наталлі Арсенневай, які лёг у аснову беларускага духоўнага гімна. Аднак у апошнія месяцы верш выклікаў крытыку ў праўладных колах.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера