Знайсці
03.08.2021 / 17:08РусŁacБел

«Гэта фэйк». Качанава не будзе сустракацца ў калоніі з Хершэ

У сеціве з’явілася інфармацыя, нібыта Наталля Качанава збіралася сустрэцца з палітзняволенай Наталляй Хершэ ў гомельскай калоніі. У прэс-службе Савета Рэспублікі «Нашай Ніве» гэтую інфармацыю зняпраўдзілі.

«Гэта фэйкавая інфармацыя. Ні Наталля Качанава, ні нехта іншы з Савета Рэспублікі ў гэты момант у гомельскую калонію не збіраўся», — паведамілі ў прэс-службе.

Нагадаем, грамадзянка Беларусі і Швейцарыі Наталля Хершэ, была асуджаная на 2,5 года калоніі за сарваную з амапаўца балаклаву. Яна аб’яўляла галадоўку на знак пратэсту супраць таго, што ёй не перадавалі лісты ад родных. Таксама Наталлю ў калоніі два месяцы ўтрымлівалі ў штрафным ізалятары за адмову шыць форму сілавікам і іншыя парушэнні. Акрамя таго, яе ўгаворвалі пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі, аднак яна адмовілася.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031