Знайсці
03.08.2021 / 14:40РусŁacБел

Борыс Джонсан — Святлане Ціханоўскай: Мы на вашым баку

Святлана Ціханоўская прыляцела ў Лондан, дзе запланаваныя сустрэчы з прэм’ер-міністрам Борысам Джонсанам і міністрам замежных справаў Дамінікам Раабам, піша Радыё Свабода.

Борыс Джонсан на сустрэчы з Ціханоўскай заявіў пра падтрымку дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

«Мы адназначна на вашым баку, мы моцна падтрымліваем тое, што вы робіце. Я вельмі рады вас бачыць», — перадае ягоныя словы агенцтва Reuters.

The Guardian напісала ў сувязі з візітам Ціханоўскай, што яна «сустрэнецца з дэпутатамі, ёй будзе прадастаўлены картэж у якасці дэманстрацыі сурʼёзнасці, з якой Вялікабрытанія ставіцца да яе бяспекі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031