Знайсці
02.08.2021 / 20:28РусŁacБел

У раёнцы з'явіўся артыкул, дзе прызёрка Алімпійскіх гульняў — 2016 выказалася аб Ціманоўскай. Спартсменка: «Нікому каментароў не давала. Хлусня!»

У гомельскай раённай газеце «Маяк» з'явіўся артыкул, дзе спартоўцы выказваюць сваё меркаванне аб сітуацыі з лёгкаатлеткай Крысцінай Ціманоўскай. Ёсць там і каментар прызёра Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра гамяльчанкі Марыі Мамашук. Аднак у сваіх сацыяльных сетках спартсменка сцвярджае, што гэта хлусня.

«І экспертам быць не трэба, каб зразумець: псіхалагічна, ды і фізічна Ціманоўская, што гаворыцца, паплыла. Зразумела, што дапускаць да старту спартсменку, якая на ўвесь свет дазваляе сабе выказвацца ў такім тоне і фактычна выціраць ногі аб спорт, зборную і краіну, было б няправільна. Таму трэнерскі штаб прыняў рашэнне спыніць выступленне Крысціны Ціманоўскай на Гульнях у Токіа. Аддача спартсменаў — паказаць вынікі і прынесці медалі. Многія беларускія спартсмены на Алімпіядах траўмаваліся і ўсё роўна выступалі. А ўчынак Крысціны абсалютна незразумелы. У Токіа бягуха Ціманоўская запомніцца, на жаль, не спартыўнымі вынікамі. Хоць менавіта за гэтым едуць на Алімпійскія гульні ўсе тыя, каго можна назваць сапраўднымі атлетамі», — гаворыцца ў каментары, падпісаным імем Мамашук.

У сваім Instagram Марыя Мамашук апублікавала скрыншот артыкула і пакінула запіс: «Нікому каментароў з гэтай нагоды я не выказвала!!! Хлусня!!!»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера