Знайсці
30.07.2021 / 13:57РусŁacБел

Беларусь не звярталася да Расіі наконт размяшчэння расійскіх Узброеных сіл

Пра гэта прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў паведаміў журналістам.

«Ніякіх зваротаў на гэты конт ад Беларусі не было. Вы ведаеце, што гэта магчыма пасля афіцыйнага звароту кіраўніцтва адной краіны да кіраўніцтва іншай краіны. На гэты конт існуюць вызначаныя законам працэдуры, вызначаныя законам паўнамоцтвы. Якіх-небудзь зваротаў ад Беларусі на гэты конт не было», — сказаў прадстаўнік Крамля.

Сёння Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўзброеныя сілы Расіі могуць быць размешчаны ў краіне ў выпадку пагрозы бяспецы Саюзнай дзяржавы, але пакуль такой неабходнасці няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031