Знайсці
30.07.2021 / 10:52РусŁacБел

На МТЗ усім, хто прышчапіўся ад каранавіруса, абяцаюць грашовую ўзнагароду

Работнікі МТЗ, якія прайшлі поўны курс вакцынацыі ад COVID-19, атрымаюць грашовую ўзнагароду. Такая інфармацыя з'явілася ў афіцыйным тэлеграм-канале завода.

— Адміністрацыя ААТ «МТЗ» прыняла рашэнне выплачваць матэрыяльнае заахвочванне кожнаму работніку, які прайшоў поўны курс вакцынацыі ад COVID-19. Памер заахвочвання складзе 80 рублёў, — гаворыцца ў паведамленні.

Каб атрымаць узнагароду, работнікам трэба прынесці ў аддзел кадраў сертыфікат аб вакцынацыі.

МТЗ, падобна, стаў першым прадпрыемствам, што такім чынам стымулюе сваіх работнікаў вакцынавацца ад каранавіруса. Раней чытачы скардзіліся, што мясцовыя ўлады шантажом фактычна прымушаюць людзей рабіць прышчэпкі, піша Zerkalo.io.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031