Знайсці
24.07.2021 / 20:43ŁacБел

Беларусы могуць кансультавацца з дактарамі анлайн. Расказваем пра ўнікальны медыцынскі праект

З гэтага месяца беларусы могуць кансультавацца ў дактароў анлайн — з'явіўся праект «еЗдароўе». Даведаліся, як ён працуе.

Праект дапаможа і пацыентам, і звольненым медыкам

Для Беларусі фармат анлайн-медыцыны ў навінку. А вось у свеце, сцвярджаюць стваральнікі «еЗдароўя», назіраецца літаральна бум аналагічных праектаў. Чаму?

«З-за каранавіруса візіты да дактароў небяспечныя, — тлумачыць Мікіта Салавей, доктар-інфекцыніяніст. — У Беларусі на гэта глядзяць скрозь пальцы. Але ў іншых краінах трэба стэлефанавацца з доктарам, які вырашыць, трэба ваша асабістая прысутнасць на прыёме ці не».

Праект прыдумаў Павел Лібер, у мінулым адзін з кіраўнікоў EPAM, заснавальнік платформы «Голас». Як працуе платформа і ў чым яе адметнасць?

Першае — праект мае на мэце дапамагчы не толькі беларускім пацыентам атрымліваць якасныя кансультацыі, але і самім дактарам, якія пасля выбараў трапілі пад рэпрэсіі і цяпер вымушаныя шукаць працу.

Другая адметнасць — ананімнасць. Сузаснавальнік праекта, доктар анастазіёлаг-рэаніматолаг Уладзімір Свіркоў кажа, што ў сферы тэлемедыцыны няма прыкладаў ананімнага кансультавання.

«На галоўнай старонцы ёсць лінк: «Стаць доктарам», — тлумачыць Уладзімір. — Калі націснуць яго, вы зможаце падаць заяўку. У адказ прыйдзе ліст, якія ўмовы трэба выканаць: прадставіць дакументы, якія пацвярджаюць асобу, медыцынскія дакументы і яшчэ некоторыя. Потым пачынаецца праверка. Мы ацэньваем чалавека па трох групах крытэрыяў. Ці сапраўдны гэта чалавек (ці не бот ён)? Ці спецыяліст ён у сваёй сферы? Ці мае такія этычныя ўстаноўкі, каб сапраўды дапамагчы на платформе, а не нашкодзіць. Калі ўсё ок, мы дадаем вас у платформу і выдаляем вашыя дадзеныя. Больш у нас іх няма». 

У выніку пацыент і доктар нічога не ведаюць адзін пра аднаго.

Яшчэ адна адметнасць беларускага праекта — мікракансультацыя ў чатах.

Наогул пацыенты могуць запісацца да пэўнага спецыяліста на пэўны час. Але больш запатрабаваны варыянт — задаць пытанне ў чаце. Гэта зроблена дзеля дадатковай бяспекі дактароў.

«Першы доктар па спецыяльнасці, які ўбачыць пытанне, адкажа на яго. Паміж ім і пацыентам утварыцца чат. І тады можна весці са спецыялістам асінхронную гутарку. Зрэшты, цяпер беларусы раскіданыя па ўсім свеце, а дактары і пацыенты — па розных гадзіннікавых паясах. Кожны адказвае, калі мае магчымасць», — кажа Уладзімір Свіркоў.

Як тлумачаць стваральнікі праекта, калі пацыент звяртаўся да доктара і яны паразмаўлялі, ён можа пакінуць гэты чат актыўным. І наступны раз задаць іншае пытанне гэтаму ж доктару.

Калі ён напіша ў чат з нуля, то можа зноў трапіць да яго. Але будзе ўжо іншы чат, з іншымі, прыдуманымі парамі імёнаў. Доктар можа ўбачыць, што ўжо кантактаваў з гэтым пацыентам — ён можа бачыць заключэнні іншых спецыялістаў, а вось пацыяент — не.

Зараз стваральнікі каманды працуюць над паляпшэннем сэрвісу, каб у дактароў была паўнавартасная электронная медыцынская картка пацыента.

Найбольш запатрабаваныя тэрапеўты

Зараз на платформе «еЗдароўе» працуюць дактары 25 розных спецыяльнасцяў.

«Спачатку думалі, што будзе тэрапеўт, псіхолаг, гінеколаг, дэрматолаг, — кажа Уладзімір. — Але пачалі грукацца дактары і з іншых спецыяльнасцяў».

Сярод іх агульныя педыятары, педыятары з вузкай кваліфікацыяй (педыятар-алерголаг, педыятр-кардыёлаг, педыятр-нефролаг), нефролаг, артапед-траўматолаг дэрматоглаг, алерголаг, эндакрынолаг, гастраэнтэролаг, хірургі рознага профілю, дактары агульнай практыкі, якія дапамагаюць тэрапеўту.

«Ёсць доктар, якому пацыенты могуць адправіць свае здымкі МРТ і атрымаць расшыфроўку. Аналагічна працуе доктар ультрагукавой дыягностыкі», — тлумачыць Свіркоў.

Ёсць нават два патолагаанатамы. Навошта яны?

«Калі сказаць зусім проста, яны могуць перакласці з лячэбнай на чалавечую мову і сказаць, што далей рабіць з заключэннем», — кажа Уладзімір.

Часцей за ўсё пацыенты звяртаюцца да тэрапеўтаў. Потым па рэйтынгу запатрабаванасці ідуць педыятары, гінеколагі і траўматолаг-артапед.

«Тэрапеўты лідзіруюць яшчэ і таму, што людзі не ведаюць, да каго звярнуцца. — тлумачыць Свіркоў. — Часта гэтыя спецыялісты потым даюць параду, да каго звярнуцца далей. Спадземся зняць нагрузку праз дактароў агульнай практыкі і фельдшараў-тэрапеўтаў».

«Хочам інэграваць праект у сістэму аховы здароўя новай Беларусі»

Але ўсё роўна узнікаюць пытанні: як можна кансультаваць пацыентаў на адлегласці?

«Тэлемедыцына — спецыфічная сфера, — згодны Уладзімір Свіркоў. — У яе ёсць паказанні і супрацьпаказанні. Ёсць пэўная мяжа: калі доктару не трэба дакранацца да пацыента, ён можа пракансультаваць на дыстанцыі. Пытанне ў якасці дадзеных, якія прадастаўляе пацыент. Але калі трэба дакрануцца, то бок выканаць пэўныя дзеянні, тэлемедыцына сканчваецца. Кожны доктар ведае: ёсць пытанні, па якіх трэба адправіць да спецыяліста офлайн».

З ім згодны і Мікіта Саловей: 

«Падчас кавіду лепш наадварот скараціць наведванні паліклінік і цэнтраў. Бо пацыенты вельмі часта інфіцыруюцца менавіта там».

Салавей прыводзіць прыклад: каля 30% пацыяентаў, якія трапляюць у прыёмнае аддзяленне з інфекцыяй, насамрэч маюць каранавірус, які так праяўляецца. На думку спецыяліста, у такіх выпадках першыя алгарытмы дзеянняў можна распісаць дыстанцыйна.

Над чым яшчэ працуюць стваральнікі «еЗдароўя» і якія у іх планы? Зараз платформа бясплатная, пацыенты могуць пакінуць ахвярванне. 

«Але мы хацелі б развіваць платформу, каб праца дактароў аплочвалася. Каб спецылісты маглі быць незалежнымі ад сістэмы Міністэрства здароўя», — кажа Павел Лібер. 

А яшчэ ён марыць, каб платформу можна было інтэграваць у сістэму аховы здароўя новай Беларусі: «Мы хочам, каб такі прадукт існаваў на дзяржаўным узроўні».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930