Знайсці
07.07.2021 / 08:01РусŁacБел

Целы дзевяці загінулых выявілі на месцы крушэння самалёта на Камчатцы

Ратавальнікі выявілі целы дзевяці загінулых пры крушэнні пасажырскага самалёта Ан-26 на Камчатцы. Пра гэта ТАСС паведамілі ў сераду ў экстраных службах РФ.

«Падчас пошукавых работ на дадзены момант знойдзеныя целы дзевяці загінулых», - сказаў суразмоўца агенцтва.

Ён паведаміў, што для апазнання загінулых, верагодна, спатрэбіцца генетычная экспертыза. Пошукавыя працы працягваюцца.

Ратавальнікі і валанцёры будуць шукаць целы загінулых пры крушэнні пасажырскага самалёта Ан-26 да прыліву.

«Цяпер ідзе адліў, мы асцерагаемся, што целы можа панесці ў моры. Таму ў аператыўным парадку прынята рашэнне аб прыцягненні да пошукаў вадалазнай службы, якая прыбудзе на месца крушэння самалёта», - адзначыў намеснік старшыні ўрада Камчацкага краю РФ Сяргей Міронаў.

У раёне Паланы сёння моцны вецер і хвалі да 1,5 м.

На борце АН-26, што разбіўся ўчора каля пасёлка Палана, прыкладна за 4-5 км ад узлётна-пасадачнай паласы, было 28 чалавек.

Самалёт меркавана пацярпеў крушэнне, калі заходзіў на пасадку на другі круг. Не выключана, што борт мог урэзацца ў берагавую скалу, а частка яго абломкаў упала ў мора.

Паведамляецца, што ў раёне катастрофы былі складаныя метэаўмовы, вельмі нізкая бачнасць.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031