Знайсці
04.07.2021 / 22:56РусŁacБел

Загінуў стваральнік ансамбля народнай музыкі «Свята» Васіль Купрыяненка

71-гадовы музыкант патануў у Бялыніцкім раёне.

Ансамбль «Свята» з 1980-х адраджаў у Беларусі народную музыку

На 72-м годзе жыцця загінуў заслужаны артыст Беларусі, заснавальнік Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі «Свята» Васіль Купрыяненка. Пра гэта паведамілі яго сябры.

«Яго славуты шпагат на сцэне з гармонікам — проста шэдэўр! Дзякуючы Васілю Аляксеевічу на Беларусі і па-за межамі гучаць «Цячэ вада ў ярок», «Мае вочы чорныя», «Пасеяла гурочкі», «Калі каліна не цвіла», «Мамачка родна, пусці на сяло» і іншыя, больш за 300 інструментальных апрацовак народнай музыкі і песень. Выдадзеныя некалькі зборнікаў! Вечная памяць, славуты маэстра!» — напісаў кіраўнік ансамбля «Свята» Вячаслаў Статкевіч.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031