Знайсці
01.07.2021 / 07:27РусŁacБел

Беларусь падвысіла экспартныя мыты на нафту і нафтапрадукты

Беларусь з 1 ліпеня падвысіла экспартныя мыты на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 29 чэрвеня 2021 года №366, паведамляе БелТА.

Стаўкі экспартных мытаў павышаюцца на сырую нафту, мазут, бітум нафтавы, вазелін і парафін, адпрацаваныя нафтапрадукты — да $61,5 за 1 т (раней — $58,8); прамагонны бензін — $33,8 за 1 т (раней — $32,3); таварныя бензіны, дызельнае паліва, лёгкія, сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, алівы змазачныя — $18,4 за 1 т (раней — $17,6).

Раней стаўкі вывазных мытаў у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, вырабленых з нафты, змяняліся з 1 чэрвеня. Тады яны таксама павышаліся.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031