Знайсці
24.06.2021 / 12:32РусŁacБел

У Вільні беларускі радыёвядучы падумаў, што яго калегу скралі. А вось што адбылося насамрэч

У ноч на Купалле, 24 чэрвеня, у паліцыю Вільні паступіла трывожнае паведамленне. Беларускі журналіст падазраваў, што яго калега, з якім ён вядзе скіраваную на Беларусь радыёпраграму, мог быць выкрадзены.

Delfi.lt

Ён паведаміў, што звярнуўся ў паліцыю пасля падазронай размовы з калегам, пазней той не адказваў на тэлефонныя званкі. Ён таксама не адказаў на званкі паліцэйскіх, піша Delfi.lt.

Супрацоўнікі паліцыі прыбылі ноччу ў арандаваны дом на ўскраіне Вільні, але дзверы ім ніхто не адчыніў. Выклікалі пажарных, каб яны трапілі ў будынак і пусцілі супрацоўнікаў паліцыі.

Аднак выбіваць дзверы або разбіваць акно не было ніякай патрэбы. Да беларуса нарэшце ўдалося датэлефанавацца.

Аказалася, што ён проста моцна спаў. Прачнуўся, адчыніў дзверы, паразмаўляў з супрацоўнікамі паліцыі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930