Знайсці
24.06.2021 / 11:53РусŁacБел

Генпракурор: Прадстаўнікі «ЛНР» наконт Пратасевіча не звярталіся

Прадстаўнікі «Луганскай народнай рэспублікі» (ЛНР) наконт следчых дзеянняў з Раманам Пратасевічам не звярталіся.

Пра гэта паведаміў журналістам генпракурор Андрэй Швед, піша БЕЛТА.

«Да нас афіцыйна ніхто не звяртаўся», — сказаў ён.

Раней прадстаўнікі «Генпракуратуры ЛНР» заявілі, што правялі «следчыя дзеянні з Раманам Пратасевічам».

У сваю чаргу старшыня СК Дзмітрый Гара 14 чэрвеня заявіў журналістам, што «ніякіх запытаў з-за мяжы аб правядзенні следчых дзеянняў з Раманам Пратасевічам не паступала».

Па яго словах, каб прадстаўнікі любых замежных дзяржаў маглі ўдзельнічаць у нейкіх следчых дзеяннях з Пратасевічам або патрабаваць выдачы, падставай з'яўляюцца міжнародныя запыты, хадайніцтвы, даручэнні, «якія накіроўваюцца ў адпаведнасці з дзеючымі міжнароднымі прававымі актамі і на падставе ўнутранага заканадаўства».

Кіраўнік «ЛНР» заявіў пра кантакты з Мінскам у справе Пратасевіча

Генпракуратура «ДНР» пачала праверку ўдзелу Рамана Пратасевіча ў баявых дзеяннях на Данбасе

Украіна просіць тлумачэнняў ад Беларусі адносна так званых «следчых дзеянняў ЛНР» з Пратасевічам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930