Знайсці
22.06.2021 / 10:34РусŁacБел

БКК: Санкцыі супраць Беларуськалія выклічуць дэфіцыт угнаенняў і рост цэн на харчаванне

Магчымае ўвядзенне Еўрасаюзам сектаральных санкцый у дачыненні да беларускіх калійных угнаенняў прывядзе да дэфіцыту хлоркалію на глабальным рынку і росту сусветных цэн на прадукты харчавання.

lider-press.by

Пра гэта заявілі «Інтэрфаксу» ў «Беларускай калійнай кампаніі» (БКК, трэйдар «Беларуськалія»).

«На долю беларускага калію прыпадае больш за 20% сусветнага экспарту. Абмежаванне такога значнага аб'ёму паставак немінуча прывядзе да незаменнага дэфіцыту калію і рэзкага росту цэн на гэты від угнаенняў. Як следства вырастуць цэны на прадукты харчавання ва ўсім свеце», — паведамілі ў прэс-службе БКК, каментуючы абмеркаванне ў ЕС забароны на пастаўкі беларускіх угнаенняў у краіны ЕС, а таксама забарону на іх экспарт праз тэрыторыю дзяржаў-членаў ЕС.

У БКК упэўненыя, што «штучнае стварэнне рэзкага дэфіцыту калію на рынку падарве асновы міжнароднай харчовай бяспекі, гарантавана затармозіць працэс развіцця сусветнай сельскай гаспадаркі і нанясе сур'ёзны ўрон мільярдам звычайных людзей па ўсім свеце».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031