Знайсці
22.06.2021 / 08:38РусŁacБел

Пасол Расіі дапусціў памілаванне Сафіі Сапегі

Пасол Расіі дапусціў магчымае памілаванне арыштаванай 23 мая разам з Раманам Пратасевічам у Мінску расіянкі Сафіі Сапегі, паведамляе РБК.

Раней бацька дзяўчыны Андрэй Сапега ў відэазвароце папрасіў Аляксандра Лукашэнку памілаваць яго дачку.

«Ён [бацька Сапегі] звярнуўся. Значыць, [магчымасць памілавання] абмяркоўваецца», — сказаў Лук'янаў.

Паводле яго слоў, яму невядома пра адказ беларускага боку на зварот, таму дыпламат пераадрасаваў пытанне да беларускіх уладаў.

«Я сыходжу з таго, што калі ёсць зварот, значыць павінен быць адказ. Які ён будзе, гэта ўжо іншае пытанне», — дадаў пасол.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031