Знайсці
21.06.2021 / 19:04РусŁacБел

Аналіз старажытнай ДНК выявіў, што вікінг — прафесія, а не этнас

Маштабнае даследаванне паходжання вікінгаў паказала, што іх генетычныя карані часта сустракаліся за межамі Скандынавіі.

Фота The Science

Эпоха вікінгаў, якая прыходзіцца на 800-1050 гады, значна паўплывала на палітычнае і культурнае жыццё Еўропы. Жыццё вікінгаў у асноўным складалася з ваенных паходаў, якія прымалі форму пірацтва, і рабаўніцтва гарадоў і паселішчаў. Да таго ж, яны прымалі актыўны ўдзел у палітычным жыцці Еўропы, пра што сведчаць геаграфічныя назвы і прозвішчы тагачасных палітычных дзеячаў.

Доўгі час лічылася, што вікінгі з’яўляліся прадстаўнікамі плямёнаў, што засялялі тэрыторыю сучаснай Швецыі, Нарвегіі і Даніі. Аднак палеагенетыкі абверглі гэту тэорыю.

Каманда еўрапейскіх навукоўцаў прааналізавала ўзоры старажытнай ДНК, якую атрымалі з чалавечых парэшткаў, знойдзеных у пахаваннях эпохі вікінгаў. Туды ўвайшлі як і дакладна ідэнтыфікаваныя пахаванні вікінгаў, так і выкананыя ў іх стылістыцы, што выявілі ў Скандынавіі і ў іншых краінах Еўропы. Даследчыкам удалося секвенаваць геномы 442 даўно памерлых і параўнаць з геномамі сучасных людзей, піша часопіс The Science.

Навукоўцы выявілі генетычную неаднароднасць сярод прааналізаваных узораў. Больш за тое, многія з вікінгаў не былі бландзінамі: цёмныя валасы ў іх сустракаліся часцей, чым у сучасных скандынаваў.

Некалькі вікінгаў у Нарвегіі адносіліся да саамаў — невялікага народа Паўночнай Еўропы з фіна-ўгорскімі каранямі. У Вялікабрытаніі знайшлі пахаванні вікінгаў, якія не мелі скандынаўскіх генаў, а ў самой Скандынавіі выявілі вікінгаў ірландскага і шатландскага паходжанняў.

«Быць вікінгам — гэта не этнічная з’ява, гэта лад жыцця, які можна было прыняць незалежна ад таго, ці з’яўляўся чалавек скандынавам», — сцвярджае адзін з кіраўнікоў даследавання Эске Вілерслеў.

Генетычныя даследаванні таксама дапамаглі выявіць, як менавіта адбывалася экспансія вікінгаў па тэрыторыях і краінах.

Стала вядома, што «шведскія» вікінгі перасоўваліся на ўсход — у Прыбалтыку, Польшчу, Расію, Украіну, «дацкія» — на тэрыторыю сучаснай Англіі, а «нарвежскія» каланізавалі Ірландыю, Ісландыю і Грэнландыю.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031