Знайсці
12.06.2021 / 17:42РусŁacБел

У Мазырскім раёне пагоня за п'яным бяспраўнікам скончылася стралянінай ВІДЭА

У Мазырскім раёне п'яны кіроўца не рэагаваў на патрабаванні супрацоўнікаў ДАІ аб спыненні. Тым давялося страляць па колах машыны, паведамляе УУС.

Убачыўшы машыну, яны неаднаразова падавалі сігнал аб спыненні пры дапамозе маячкоў і гучнагаварыцеля. Кіроўца ігнараваў патрабаванні. Міліцыянеры вырашылі выкарыстаць табельную зброю. Супрацоўнік два разы стрэліў у паветра, а затым страляў прыцэльна па колах. Аўто спынілася, пасля пашкоджання задняга левага кола.

Аказалася, што за рулём быў 60-гадовы мясцовы жыхар. Ён знаходзіўся ў моцным алкагольным ап'яненні: у парах яго выдыханага паветра было 3,3 праміле алкаголю. Таксама ў яго не было правоў — іх пазбавілі за язду ў п'яным выглядзе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031