Знайсці
10.06.2021 / 16:54РусŁacБел

Ва Украіне забаранілі трансляцыю «Беларусь 24»

Тэлеканал «Беларусь 24» выключылі з пераліку каналаў, дазволеных для рэтрансляцыі ва Украіне. Такое рашэнне прыняла сёння Нацыянальная рада Украіны па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання.

«Падставай для выключэння тэлеканала з пераліку дазволеных для рэтрансляцыі праграм стала размяшчэнне ў яго эфіры аўдыявізуальных твораў, забароненых для дэманстрацыі на тэрыторыі Украіны, і фільмаў з удзелам акцёраў, унесеных Міністэрствам культуры і інфармацыйнай палітыкі ў пералік асоб, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы нашай дзяржавы», — гаворыцца на сайце Рады.

Нагадаем, у Беларусі ўкраінскія агульнанацыянальныя і інфармацыйныя тэлеканалы не прадстаўленыя ўвогуле. У кабельных сетках можна знайсці толькі некалькі забаўляльных ўкраінскіх тэлеканалаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031