Знайсці
10.06.2021 / 11:43РусŁacБел

На выходных паабяцалі цёплае, але дажджлівае надвор'е

У пятніцу ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы, паведамляе Белгідрамет.

Удзень пры навальніцах месцамі моцныя дажджы, магчымы град.

Вецер паўночны, умераны. Ноччу +10..+16°С, днём +21..+ 27°С. У Мінску да +25°С, кароткачасовы дождж, магчыма навальніца.

У суботу, 12 чэрвеня, днём таксама кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер заходні, паўднёва-заходні. Ноччу +10..+15°С, днём +22..+28°С.

У нядзелю стане крыху халадней: пачне паступаць няўстойлівая паветраная маса са Скандынавіі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Днём +18..+24°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031