Знайсці
01.06.2021 / 11:26РусŁacБел

Пенсіянерку аштрафавалі на 870 рублёў за БЧБ-шалік

62-гадовая Зінаіда Смірнова 26 красавіка вярталася дадому з могілак. Жанчына ішла міма Курапатаў з абматаным вакол паясніцы шалікам, які ёй звязала яе мама некалькі гадоў таму.

У гэты момант за ёй пачалі гнацца невядомыя, таму Зінаіда ад страху стала ад іх уцякаць, паведамляюць правабаронцы.

— Я пачала ўцякаць з крыкамі «Ратуйце, міліцыя». Яны дагналі, схапілі і сказалі, што яны і ёсць міліцыя.

У Савецкім РУУСе на Смірнову склалі протакол па арт. 24.23 КаАП і абвінавацілі яе ў адзіночным пікетаванні па вуліцы Мірашнічэнкі шляхам размахвання БЧБ-шалікам транспарту, што праяджаў міма, а таксама ў выкрыкванні «Жыве Беларусь».

31 мая над пенсіянеркай прайшоў судовы працэс, які вяла суддзя Савецкага раёна Алена Жуковіч.

На пытанне суддзі, чаму жанчына пачала ўцякаць, Смірнова адказала: «Я не ведала, хто гэта, на мяне ж не кожны дзень нападаюць».

Зінаіда Дзмітрыеўна сцвярджае, што не крычала лозунг «Жыве Беларусь», бо замест гэтага крычала толькі «Міліцыя, дапамажыце».

Высветлілася, што пенсіянерку затрымлівалі супрацоўнікі АМАПа. Са словаў сведкі вынікае, што хтосьці паведаміў у міліцыю пра тое, што па трасе ідзе жанчына і размахвае БЧБ-шалікам. Але ў пратаколе агляду напісана, што «аб'ектам агляду з'яўляецца шалік, завязаны на паясніцы Смірновай». Шалік з жанчыны ўсё ж такі знялі, каб яго сфатаграфаваць.

Важна адзначыць, што на самай справе шалік проста мае белы і чырвоны колеры, але ён не ў БЧБ-расфарбоўцы: на кожным краі белага шаліку было тры чырвоныя палоскі рознай таўшчыні.

Суддзя Жуковіч прызнала Зінаіду Смірнову вінаватай і аштрафавала яе на 870 рублёў (30 базавых).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031