Знайсці
21.05.2021 / 14:49РусŁacБел

Кацярына Барысевіч: Гэта ненармальна, што журналісты з-за сваёй працы апынаюцца ў турме

Пра гэта журналістка Tut.by Кацярына Барысевіч заявіла падчас брыфінгу 21 мая.

Фота Надзеі Бужан

Кацярына Барысевіч правяла паўгода за кратамі, яна была асуджана за выдаванне медыцынскай таямніцы (справа Рамана Бандарэнкі).

«Я ніколі не скажу «дзякуй за гэты вопыт» [зняволенне]. Я б нармальна жыла без гэтага. Мы радуемся, што чалавек выйшаў на волю. Але незразумела, чаму ён быў пазбаўлены волі? І я не магу радавацца, калі 15 маіх калегаў, столькі людзей несвабодныя», — сказала яна.

«Я б хацела развітацца з Валадаркай, але я разумею, што буду туды і лісты пісаць, і перадачы насіць. Гэта ненармальна, што журналісты з-за сваёй працы апынаюцца ў турме», — дадала Кацярына Барысевіч.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера