Знайсці
28.04.2021 / 15:19РусŁacБел

Балгарыя западозрыла расіян у арганізацыі выбухаў на вайсковых аб'ектах

Пракуратура Балгарыі расследуе магчымае дачыненне грамадзян Расіі да арганізацыі серыі выбухаў у краіне. Мэтай нападаў маглі быць боепрыпасы, прызначаныя для пастаўкі ў Грузію і Украіну. Магчымыя дыверсіі праходзілі як мінімум з 2011 да як мінімум 2020 года. Пра гэта ведамства паведаміла на прэс-канферэнцыі ў сераду, паведамляе Радыё Свабода.

«З высокай ступенню ўпэўненасці можна зрабіць выснову, што дзеянні расійскіх грамадзян былі накіраваныя на спыненне паставак спецпрадукцыі ў Грузію і Украіну», — цытуе Балгарская служба Радыё Свабода прадстаўніка Генпракуратуры Сійку Мілеву.

Емяльян Гебрэў

Раней паведамлялася, што расіяне — супрацоўнікі ГРУ могуць быць датычныя да замаху на мясцовага бізнэсмена Емяльяна Гебрэва, які займаўся пастаўкамі зброі. Следства вывучае магчымае дачыненне Расіі да выбуху 12 лістапада 2011 года на складзе кампаніі Гебрэва EMCO, дзе знаходзілася прадукцыя, прызначаная для Грузіі.

Два паслядоўныя выбухі адбыліся на складах вайсковага завода ў Іганаве ў цэнтры краіны ў сакавіку і красавіку 2015 года. Там, паводле даных Міністэрства эканомікі Балгарыі, гэтак жа захоўвалася прадукцыя EMCO.

31 мая 2015 года адбыўся пажар у будынку былога Інстытута спецыяльнай тэхнікі ў Сафіі, у выніку якога згарэлі матэрыялы расследавання выбухаў у Іганаве. У 2020 годзе выбух адбыўся на складзе завода «Арсенал» каля горада Мыгліжа.

Заява балгарскай пракуратуры паступіла праз 11 дзён пасля таго, як прэм'ер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш афіцыйна абвінаваціў расійскую вайсковую выведку ў выбуху вайсковых складоў у Врбеціцы ў кастрычніку 2014 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031