Знайсці
26.04.2021 / 20:15РусŁacБел

Аргенцінец выкупіў дамен Google за 3 даляры

Вэб-дызайнер з Аргенціны Нікалас Курона набыў даменнае імя Google.com.ar усяго за 3 даляры, у выніку чаго 21 красавіка на тэрыторыі ўсёй краіны пошукавая сістэма Google не працавала некалькі гадзін.

Фота Depositphotos.com

Па словах Нікаласа Курона, 21 сакавіка ён зайшоў на сайт Nic.ar, дзе прадаюцца дамены, і заўважыў там мясцовы дамен Google. Нікалас адразу ж набыў яго прыкладна за 3 даляры, паведамляе BBC. 

У сваіх дзеяннях аргенцінец не бачыў ніякага парушэння закону, але думаў, што ў яго цяпер будуць праблемы. Пра сваю паспяховую пакупку Нікалас напісаў у Twitter.

Супрацоўнікі Google хутка адрэагавалі на твіт, і доступ да аргенцінскай старонкі пошукавай сістэмы ўдалося вярнуць праз некалькі хвілін. Як менавіта кампаніі ўдалося прыйсці да пагаднення з Нікаласам, не паведамляецца.

Адно з тлумачэнняў гэтай сітуацыі ў тым, што супрацоўнікі Google, верагодна, забыліся працягнуць тэрмін дзеяння ліцэнзіі на дамен, у выніку чаго даменнае імя выставілі на продаж. Аднак у кампаніі пераконваюць, што гэта не так, а тэрмін дзеяння ліцэнзіі скончыцца толькі сёлета ў чэрвені.

Іншая версія — магчыма, у працы аргенцінскага сайта Nic.ar адбыліся тэхнічныя праблемы, праз якія дамен Google быў выстаўлены на продаж. Пакуль кампанія расследуе дакладныя абставіны інцыдэнту.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031