Знайсці
19.07.2020 / 10:424РусŁacБел

ЗША прададуць Украіне ўзбраенне для абароны на моры

Злучаныя Штаты ўхвалілі продаж Украіне да 16 патрульных катараў Mark VI, а таксама спадарожнае абсталяванне і ўзбраенне да іх на агульную суму 600 млн даляраў, піша bbc.com.

Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба.

Шэсць катараў ЗША перадасць Украіне ў рамках дапамогі. Астатнія катары ўкраінскі ўрад можа набыць пры жаданні.

«Гэта істотна ўзмацніць абараназдольнасць на моры», - перакананыя ў МЗС Украіны.

Кулеба адзначыў, што гэты крок афіцыйнага Вашынгтона «сведчыць аб росце даверу паміж Украінай і ЗША».

Катары Украіна зможа выкарыстаць, каб «супрацьстаяць наяўным і патэнцыйным пагрозам у Чорным і Азоўскім морах».

Хуткасныя патрульныя катары класа Mark VI прызначаныя для патрулявання прыбярэжных марскіх тэрыторый і абароны партовай інфраструктуры. Катар можа развіваць хуткасць да 63 км / гадзіну. Тэхніка будзе абсталяваная збройнымі сістэмамі MSI Seahawk A2 і МК 44.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031