Знайсці
27.07.2019 / 11:5120РусŁacБел

Дызайнерка прыдумала пару крэслаў, на якіх мужчыны не змогуць сядзець, рассунуўшы ногі, а жанчыны — наадварот ФОТЫ

Лайла Лорэл (Laila Laurel), 23-гадовая студэнтка-выпускніца Універсітэта ў Брайтане, у межах свайго дыпломнага праекта распрацавала набор сядзенняў для барацьбы з мэнспрэдынгам, — піша  boredpanda.com

Мэнспрэдынг — гэта звычка некаторых мужчын сядзець у грамадскім транспарце, шырока рассунуўшы ногі.

Адно з крэслаў створанае для мужчын — яго форма не дазваляе расставіць ногі шырока і прымушае трымаць калені разам. Другое — для жанчын, і яно выконвае зваротную функцыю, змушаючы трымаць калені паасобку.

За гэтую працу дзяўчына атрымала прыз Belmond Award за сацыяльны пасыл, закладзены ў прадметы мэблі.

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031