Знайсці
28.08.2018 / 16:2214РусŁacБел

Памятаеце беларуса, які прайграў мільён даляраў у покер? Дык ён пасля гэтага выйграў сем мільёнаў!

Пра 26-гадовага ўраджэнца Мазыра Мікіту Бадзякоўскага мы пісалі ў ліпені. Тады беларус унёс мільён даляраў, каб паўдзельнічаць у турніры ў Лас-Вегасе, але ў выніку не выйграў нічога.

Пасля гэтага Бадзякоўскі паспеў паўдзельнічаць яшчэ ў двух турнірах, якія прынеслі яму трыумфальныя вынікі. Спачатку беларус стаў пераможцам прэстыжнага Triton Super High Roller, які праходзіў у Паўднёвай Карэі. Там унёсак за ўдзел складаў 250 тысяч даляраў.

Выйгрыш беларуса склаў 5,2 мільёнаў даляраў. А літаральна ўчора наш суайчыннік стаў пераможцам покернага турніра ў Барселоне, які прынёс яму 1,6 мільёна прызавых.

Бадзякоўскі ўваходзіць у топ-30 найлепшых гульцоў у покер у свеце. А ягоныя выйгрышы складаюць каля 20 мільёнаў даляраў. Свой першы мільён на гульнях Бадзякоўскі зарабіў у васямнаццаць гадоў. Раней хлопец таксама захапляўся шахматамі.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031