Знайсці
28.09.2017 / 17:109РусŁacБел

У самай папулярнай беларускай відэаблогеркі скралі інстаграм-акаўнт

Інстаграм Юліі Гадуновай, які яна вяла цягам 5 гадоў і на які падпісаліся 700 тысяч чалавек, заблакаваны. Дзяўчыне прапануюць вярнуць доступ за тры тысячы даляраў.

Юлія Гадунова.

У інстаграм Юля не здолела зайсці яшчэ 14 верасня — звярнулася па дапамогу ў тэхпадтрымку, але ў выніку ёй пачалі пісаць хто заўгодна, але не афіцыйнае прадстаўніцтва дадатку.

«Добразычліўцы» прапанавалі дапамагчы з аднаўленнем акаўнта, але толькі за грошы. Юля лічыць, што ўсё гэта справа рук махляроў, якія самі зрабілі так, каб акаўнт спачатку заблакіравалі, а цяпер спрабуюць на гэтым нажыцца.

У сваім відэазвароце да прыхільнікаў яна падрабязна патлумачыла абставіны здарэння. Дзяўчына сцвярджае, што не першая з папулярных блогераў, хто сутыкнуўся з такой праблемай.

Пакуль дзяўчына карыстаецца сваім дадатковым, часовым профілем, просіць дапамогі ў фанатаў і спадзяецца на лепшае.

Юля і Улад Бумага.

Нагадаем, Юля Гадунова — самая папулярная беларуская дзяўчына-відэаблогерка, якая сустракаецца з не менш паспяховым Уладам Бумагай. Дзяўчына нарадзілася ў Ельску, цяпер вучыцца на факультэце міжнародных адносін БДУ.

Чытайце таксама:

Giveaway не ўдаўся: блогера абвінавацілі ў разводзе на грошы праз інстаграм з дапамогай Улада Бумагі

КК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031