Знайсці
28.01.2017 / 10:0166РусŁacБел

Памёр народны артыст Беларусі Аляксандр Ціхановіч

У апошні год свайго жыцця ён цяжка хварэў. Ціхановічу было 64 гады.

Пра смерць бацькі паведаміла яго дачка Анастасія.

...Сегодня ночью не стало моего Папы...Мы благодарим всех, кто на протяжении его удивительного жизненного пути был рядом. Благодарим всех, кто молился и поддерживал его в его последний и очень не простой год. Я знаю, что он бы попросил поблагодарить всех вас за вашу любовь, которая была взаимной. Человек-Любовь, мой самый близкий, самый лучший, самый любимый. Мой Папа. Помолитесь о нем, чтобы его дорога к Богу, которую он искал и нашел завершилась Радостной Встречей. Пап, я люблю тебя, всегда. Царствие тебе Небесное, Пусть Боженька примет тебя в Своих самых Светлых селениях, где нет больше ни болезни, ни печали, но Жизнь и Любовь бесконечная.❤️ -- Reast in Peace, my love, my daddy❤️

Фото опубликовано Anastasiya Tihanovich (@atihanovich)

Развітанне з Аляксандрам Ціхановічам адбудзецца 30 студзеня ў Белдзяржфілармоніі

У храме Аляксандра Неўскага (вул.Казлова, 11) у 7:45 пачнецца памінальная літургія, пасля яе — адпяванне (меркавана ў 8:45), паведаміла ў сваім фэйсбуку яго дачка Анастасія Ціхановіч.

Грамадзянская паніхіда адбудзецца ў Філармоніі з 11:00 да 14:00.

Дзе будзе пахаваны Аляксандр Ціхановіч, пакуль не вядома.

***

Нарадзіўся Аляксандр Ціхановіч у Мінску ў 1952 г. У 1982 годзе скончыў Беларускую кансерваторыю. Музычная кар'ера пачалася з сувораўскай вучэльні, дзе ён граў у аркестры. Затым працаваў у гурце «Мінск», што граў джаз-рок. Разгромны артыкул пра музычную творчасць «Мінска» ў адной з цэнтральных газет выклікаў яго закрыццё.

Перайшоў у легандарныя «Верасы», дзе спявала і будучая жонка — Ядвіга Паплаўская. Калектыў быў заяўлены на выступ у першым рэспубліканскім конкурсе артыстаў эстрады. «Верасы» сталі лаўрэатамі конкурсу і атрымалі пуцёўку на пяты ўсесаюзны конкурс эстрады ў Маскве. Гэта быў зорны час.

У 1989 годзе Аляксандр Ціхановіч разам з Ядвігай Паплаўскай стварылі Тэатр песні і творчую студыю пры ім, праз якія прайшлі многія маладыя беларускія выканаўцы.

Аляксандр Ціхановіч быў аўтарам і вядучым некалькіх музычных тэлевізійных праектаў. З 2006 па 2009 год Аляксандр Ціхановіч узначальваў нацыянальны тэлевізійны музычны праект ЕўраФэст і беларускі адборачны тур да міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне».

Светлая памяць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031