Знайсці
15.12.2015 / 21:327РусŁacБел

Жаночыя гармоны дапамогуць салдатам ператрываць моцны крывацёк

Універсітэт Алабамы (ЗША) пачынае выпрабаванні на людзях лекаў, атрыманых з выкарыстаннем жаночага гармону эстрагену, якія могуць дапамагчы жаўнерам, якія хутка губляюць кроў, датрываць да шпіталя.

Пра гэта паведаміў сайт навін для парамедыкаў emsworld.com.

Міністэрства абароны ЗША выдала $10 млн на трохгадовую праграму распрацоўкі спецыяльных медыцынскіх сродкаў для выкарыстання на полі бою.

Вучоныя Універсітэта Алабамы лічаць, што сінтэтычныя малекулы эстрагену вельмі моцна дапамогуць параненым з вялікім крывацёкам. Вядома, што жаночы арганізм, прыстасаваны да родаў, значна лепш вытрымлівае вялікія страты крыві, а таксама ў сярэднім мае больш высокі болевы парог. Гэтым і вырашылі скарыстацца медыкі.

Сродак ужо тэставаўся на жывёлах. Ён не спыняе крывацёк, аднак дапамагае целу параненага спраўляцца са стратай крыві, мабілізуючы фізіялагічныя механізмы арганізму.

Згодна з інфармацыяй Міністэрства абароны ЗША, больш за 80% параненых жаўнераў, якія патэнцыйна маглі выжыць, у 2001-2011 гадах загінулі менавіта ад моцнага крывацёку.

Аляксандр Гелагаеў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930