Знайсці
01.10.2015 / 19:072РусŁacБел

Перад выбарамі «Беларусь-1» пакажа «тэлепраект пра станаўленне беларускай дзяржаўнасці»

Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў тэлеканал «Беларусь 1» запускае праект аб станаўленні беларускай дзяржаўнасці.

Як паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі, тэлевізійны дакументальны серыял аб найноўшай беларускай гісторыі «Мы — беларусы», прысвечаны станаўленню і развіццю беларускай дзяржаўнасці, інстытутаў улады і грамадзянскай палітычнай нацыі, стартуе 7 кастрычніка. Дакументальны цыкл складаецца з трох фільмаў. Кожная серыя прысвечана асобнай сферы: палітыцы (знешняй і ўнутранай), эканоміцы і развіццю сацыяльнай сферы. 

«У новым праекце мы пастараемся больш падрабязна і дэталёва прааналізаваць палітычнае, эканамічнае і сацыяльнае развіццё нашай краіны за апошнія два дзясяткі гадоў. Сутнасць праекта таксама ў супрацьпастаўленні — у тым, каб нагадаць і паказаць, у тым ліку і новаму пакаленню беларусаў, якой была краіна ў 90-я, з якіх пазіцый прыйшлося стартаваць маладой дзяржаве», — цытуе прэс-служба галоўнага дырэктара Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі, кіраўніка праекта Івана Эйсманта.

Прэзідэнцкія выбары адбудуцца ў Беларусі 11 кастрычніка, датэрміновае галасаванне пачынаецца 6 кастрычніка.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера