Знайсці
28.08.2015 / 22:262РусŁacБел

Адзін са сталічных тэлеканалаў мяняе назву

З 1 верасня тэлеканал «Мінск 24 ДОК» зменіць назву на «Мiнск TV». Нароўні з дакументальнымі фільмамі ў сетцы вяшчання з'явяцца мастацкія кінакарціны і гістарычныя серыялы, гаворыцца ў афіцыйным паведамленні канала.

У эфіры застануцца тэлепраекты «Мінск 24ДОК»: інфармацыйная праграма «Своечасова», ток-шоў «Давайце разбярэмся!», Інтэлектуальная гульня «Плэй-оф шоў» і пазнавальная праграма «Спадчына», прысвечаная гарадам і мястэчкам Беларусі. Таксама канал не мае намеру адмаўляцца ад перадач «ТБ-Перахоп», «Утаймавальнікі стыхій» і «Магістраль».

«Паводле даследаванняў, наш глядач хоча аператыўна даведвацца пра жыццё Мінска, глядзець дарагія фільмы і цікавую дакументалістыку», — паведамляе канал.

«Мінск 24 ДОК» — уласны тэлеканал найбуйнейшага сталічнага кабельнага аператара МТІС. Пачаў вяшчанне 1 чэрвеня 2012 года. З чэрвеня 2014-га стаў даступны ў сетках інтэрактыўнага тэлебачання ZALA, ахапіўшы аўдыторыю па ўсёй краіне.

tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера