Знайсці
29.09.2014 / 11:148РусŁacБел

Кнігу паэта-нашаніўца выдалі толькі праз 100 гадоў

Янук Дарашкевіч падрыхтаваў зборнік вершаў яшчэ ў 1914-м.

Паэтычны зборнік «Маркотныя зоркі» выйшаў сёлета ў выдавецтве «Кнігазбор». З лёгкай рукі краязнаўца Сяргея Чыгрына.

Янук Дарашкевіч (1890-1943) пачаў пісаць у «Нашу Ніву» ў 1909. Тады на старонках газеты з’явіўся яго першы верш, затым былі і новыя. А як надрукавалі — заахвоцілі — пачаў пісаць больш. І калі ў 1914 годзе Дарашкевіча мабілізавалі ў царскае войска, ён перапісаў усе свае вершы ў сшытак і даслаў у рэдакцыю «НН». Назваўшы «Абразкамі». Спадзяваўся, што выдадуць кніжачкай. Не выйшла.

А пасля часы змяніліся. Першая сусветная, рэвалюцыі. Янук Дарашкевіч апынуўся ў Расіі, але вершаў пісаць не кідаў. Падчас Другой сусветнай вайны ён загінуў на фронце. А яго літаратурная спадчына згарэла ў хаце ў Варонежы. І застаўся толькі той сшытак «Абразкі» і асобныя вершы ў лістах.

Канечне, вершы Дарашкевіча — не хрэстаматыйныя. Але для даследчыкаў Беларусі пачатку ХХ стагоддзя — гэта важная цаглінка. Каб асэнсаваць той час, варта мець апублікаванай спадчыну такіх дзеячаў. І наклад у выдання сціплы — 50 асобнікаў. Сапраўды, для самых зацікаўленых.

СМ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031