«Каб скончыць войны»: рэцэнзія ад Паўла Севярынца
Не будзь пераможаны злом, а перамагай зло дабром
Да Рымлянаў 12:21
«Каб скончыць войны» – фільм з таго ж эпічнага шэрагу, што і найлепшыя экранізацыі Быкава, галівудскія карціны пра В’етнам ці «Халоднае лета 53-га..» Бязлітасныя абставіны ставяць чалавека на мяжу жыцця і смерці – і выяўляюць, кім ён насамрэч ёсць.
Батальён маладых шатландцаў, паланёных японцамі ў колішняй брытанскай калоніі, трапляе ў канцлагер у джунглях. Афіцэры, што нават пад вартай кідаюць выклік ворагам, самі нарываюцца на смерць. Палонныя дзеляцца на тых, хто рыхтуе збройныя ўцёкі — і тых, хто моліцца ды ладзіць патаемны ўніверсітэт. Збіраючыся каля прыбіральні.
Героям, якія ненавідзяць японцаў, не хапае цярплівасці. Ціхоням, якімі грэбуюць героі, дастае духу жыць у лагеры паводле Бібліі. Як скончаныя эгаісты пераўтвараюцца ў самаахвярных вернікаў, а жорсткія байцы — у плачучых хлопчыкаў, можна даведацца толькі калі праглядзець фільм цалкам.
Тут празрыстая беларуская сучаснасць — акупанты, страх вакол, прыніжэнні і японскі АМАП. Тут і чужацкі кодэкс гонару — няўмольнае і
У спецкамендатуры Купліна, дзе «хімікам» ужо абрыдлі жудзікі пра вампіраў, «Каб скончыць войны» глядзелі як адкрыццё. А то дзіва:
І тым, хто сёння чуе вакол зняважлівыя вокрыкі ды адчувае страх, хто хоча выжыць і не страціць годнасці, хто баіцца, абы не было вайны, у вайну гуляецца, пра вайну марыць, змагарам, анлайнерам і ўсім нам — варта паглядзець «Каб скончыць войны».
Дзеля чаго? Каб ведаць, як перамагчы.