Знайсці
09.06.2013 / 12:137РусŁacБел

Джоні Дэпу — 50

Джон Крыстафер Дэп нарадзіўся 9 чэрвеня1963 у Авесбора, ЗША, у сям’і інжынера і афіцыянткі.

Дэбютам у кіно для Дэпа стаў фільм Уэса Крэйвэна «Жах на вуліцы Вязаў» (A Nightmare on Elm Street), зняты ў 1984.

Сапраўдную знакамітасць актору прынесла роля ў чарговай казцы Ціма Бёртана — «Эдвард Рукі-нажніцы». Рэжысёр аддаў перавагу маладому пачаткоўцу, хоць перад гэтым разглядаў кандыдатуры на галоўную ролю сярод шэрага сапраўдных зорак Галівуда — Тома Круза, Роберта Даўні-мал. і Джыма Кэры.

Пазней Джонні Дэп сыграе не адну ролю ў фільмах Бёртана і ўсе яны будуць карыстацца вялікім поспехам.

Першая дэкада 2000-х прайшла для Дэпа пад знакам ролі эксцэнтрычнага пірата Джэка Вераб’я ў трылогіі «Піраты Карыбскага мора». Адначасова Дэп паўдзельнічаў у анімацыйнай стужцы Бёртана «Труп нявесты», замацаваўшы поспех у 2011-м у мульце Гора Вербінскі «Ранго».

Ёсць у арсенале актора і некалькі біяграфічных фільмаў. У 1994 годзе ўсё той жа Бёртан зняў фільм пра рэжысёра Эда Вуда, аўтара трэшавых стужак. Галоўную ролю выканаў Дэп. У 1997 годзе ён сыграў агента ФБР Джозэфа Пістонэ, засланага ў адну з мафіёзных груповак Брукліна. А ў 2009-м ён прымераў на сябе вобраз грознага гангстара 30-х Джона Дзілінджэра.

Джоні Дэп тройчы намінаваны на Оскар і восем разоў на Залаты Глобус.

Да 2012-га жыў у грамадзянскім шлюбе з французскай спявачкай і актрысай Ванесай Парадзі. У іх двое дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031