Знайсці
24.05.2013 / 10:456РусŁacБел

Памёр расійскі кінарэжысёр Пётр Тадароўскі

Ён быў аўтарам фільмаў «Ваенна-палявы раман» ды «Інтэрдзяўчынка».

Расійскі кінарэжысёр Пётр Тадароўскі памёр на 88-м годзе жыцця. Тадароўскі памёр у адной з бальніц Масквы пасля працяглай хваробы.

Тадароўскі нарадзіўся ў 1925 годзе ва Украіне, у 1954 г. скончыў аператарскі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі. Быў аператарам фільмаў «Вясна на Зарэчнай вуліцы» і «Два Фёдары».

У 1960-я гады Тадароўскі пачаў рэжысёрскую кар’еру. Сярод яго самых вядомых рэжысёрскіх работ — фільмы «Гарадскі раманс», «Ваенна-палявы раман», «Інтэрдзяўчынка&raquo.

Пётр Тадароўскі таксама з’яўляецца аўтарам песень да шэрагу фільмаў, ён быў імправізатар і акампаніятар на сяміструннай гітары.

Бі-Бі-Сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031