Знайсці
02.03.2013 / 17:3110РусŁacБел

БАТЭ першым адгукнуўся на заклік карыстацца роднай мовай — фота

Барысаўскі футбольны клуб паабяцаў прыняць меры.

Барысаўскі ФК БАТЭ першым з клубаў Вышэйшай лігі адказаў на запыт наконт папулярызацыі беларускай мовы, зроблены ініцыятывай «Справаводства па-беларуску!»

Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведамляе заснавальнік ініцыятывы Ігар Случак.

У адказе Случаку найперш выказваецца падзяка за «любоў да роднай мовы і неабыякавасць да фарміравання і развіцця патрыятычных пачуццяў у аматараў беларускага футбола», якія клуб таксама падзяляе.

У лісце адзначаецца, што на дадзены момант пытанне ад правядзенні мерапрыемстваў па папулярызацыі беларускай мовы знаходзіцца на стадыі разгляду. Плануюцца кансульіацыі па гэтым пытанні ўнутры клуба, а таксама апытанне заўзятараў.

Напрыканцы ліста Ігару Случаку параілі звярнуцца з аналагічным зваротам у Асацыяцыю «Беларуская футбольная федэрацыя».

СП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031