© Все права защищены. Использование платных материалов запрещено без письменного разрешения. Использование бесплатных русскоязычных версий материалов запрещено без письменного разрешения. Использование бесплатных белорусскоязычных версий материалов разрешено при условии наличия активной гиперссылки на
Nashaniva.com в первом абзаце.
фразы дакладныя ў тэксце. маладзец Аўтар. сапраўды - з усіх бакоў. можа толькі з поўдня не так? але ва Ўкраіне нямала такіх, хто прэтэндуе на наша Палессе... а то і далей... на герояў нашай гісторыі... таго ж Канстанціна Астрожскага і інш. а зараз тым больш будуць прэтэндаваць
вось. на 3/4 я з гэтага рэвалюцыйнага (месцы Каліноўскага і ўсё такое) "рэгіёна". другі дзядуля толькі быў з Усходняй Беларусі
тата (як і бальшыня мужчын) хацеў хлопчыка, а нарадзілася на жаль я ;/
я думаю такая - у таты сыноў няма, таму я буду насіць яго прозвішча.
ну неяк так
першай рэакцыяй таты (як толькі я нарадзілася) было - ды я яе ў рукі не вазьму
а потым пабачыў мае "чорныя" вочы
і стаў трэніраваць мяне
рэальна
і мне
каб даказаць, што я лелш, чым хлопчыкі, прыходзілася пераўзіходзіць
і хлопчыкаў і тату...
"Бо вёска ўжо амаль мертвая," ну так - тая вёска (вёска нашых любімых бабуль і дзядуль) на жаль адыходзіць... час немагчыма спыніць, але.. самі ж бачыце - людзі намагаюцца захаваць памяць і элементарна збошага нават і хаткі драўляныя (дрэва цікавы матэрыял. досыць трывалы. у тым ліку і па часе) тыя ж
"Слупы этнаграфіі" - гэта культ асобы, які не дае вам цвяроза, навукова глядзець на рэчы. Калі накласці ўсе прыведзеныя тут карты, то атрымаюцца рэгіёны, якія парэзаны роўна наадварот з канцэпцыяй Цітова. Правярайце.
https://nashaniva.com/337849" увогуле падаецца абсурдным, бо, па вялікаму рахунку, нават прыведзеныя тры малюнкі падцвярджаюць (!) слушнасць канцэпцыі Цітова адносна, у дадзеным выпадку, распаўсюджання народных строяў. Мне падаецца, "нізвергацель" Цітова ўзяўся за справу, якая па сваёй складанасці нашмат большая, чым ён здольны нават асэнсаваць. Ну, карацей, не па Сеньку апынулася шапка, ну не дарос, бывае.
https://nashaniva.com/337849
". Іншымі словамі, аўтар артыкула папракае Цітова, што не знайшоў на Лоеўшчыне і Брагіншчыне тых адрозненняў, якія б дазволілі вылучыць іх у нейкі асобны прыдуманы этнаграфічны рэгіён. Г.зн. патрабуе знайсці адрозненні для цэлага рэгіёна там, дзе іх няма і не было, толькі на той падставе, што гэтыя населеныя беларусамі тэрыторыі далёка на ўсходзе ад Польшчы 200 год адміністратыўна адносіліся да Кароны, а пасля яшчэ 200 год да беларускіх губерняў-абласцей. Самому ж аўтару хапіла мазгоў толькі на папрок Цітова, але вось на прапанову хоць якіх-небудзь аргументаў па вылучэнні гэтых тэрыторый у нейкі асобны гісторыка-этнаграфічны рэгіён іх ужо не хапіла, бо лёгчэй аказалася накласці на мапу межы розных адміністратыўных утварэнняў і кічыцца імі, зато цяжэй сталася знайсці этнаграфічныя адрозненні на гэтых тэрыторыях, асабліва калі іх там няма і не было. Падаецца аўтар паблытаў тэрміны "гістарычна-адміністратыўнае дзяленне" і "гісторыка-этнаграфічная раёніраванне" тэрыторыі Беларусі. І калі ў Літве адрозная гістарычная адміністратыўная прыналежнасць тэрыторый адбілася і прасочваецца ў побытавай этнаграфіі, дык ў Беларусі яна магла не адбіцца і не прасочвацца ў этнаграфіі, што і было даказана рэальна высокакласным спецыялістам (!) Цітовым. Бо для Цітова першасным быў аналіз наяўнага этнаграфічнага матэрыяла і накладанне яго на мапы з мэтай вылучэння рэгіёнаў, г.зн. ён шоў ад матэрыялу, а не ад адміністратыўнага раяніравання ў гісторыі. Асобнае спачуванне выклікала такое сцвярджэнне аўтара-"нізвергацеля": "Першае, што кідаецца ў беларускіх этнаграфічных рэгіёнах, гэта прывязка большасці назваў не да гістарычных народнасцей і гістарычных межаў, а да рэк
https://nashaniva.com/337849" -- вельмі шкада, што недахоп практычнага і тэарэтычнага досьведу не дазволіў аўтару зразумець тую геніальную здагадку Цітова, што менавіта рэкі, нават малыя рэкі, і з'яўляюцца структурным шкілетам для гісторыка-этнаграфічнага раяніравання Беларусі, так сама як чыгункі і павязаны я з імі шашэйныя дарогі з'яўляюцца зараз асновай адміністратыўнага дзялення сучаснай Беларусі. Але нашаму "нізвергацелю" прасцей капіраваць і механічна накладваць структуру Літвы, чым асэнсаваць структуру Беларусі, патрабуючы "прывязку большасці назваў да гістарычных народнасцей" (якіх па-просту не было) і "гістарычных межаў" якія да ўсталявання трывалых этнаграфічных асаблівасцяў увогуле мелі такое сабе другаснае дачыненне. Гэта падцьвердзіць любы практыкуючы этнограф, гэта лёгка прасачыць калі паспрабаваць знайсці выразную мяжу паміж суседнімі рэгіёнамі беларускага і ўкраінскага Палесся, паміж усходняй Гомельшчынай і Заходняй Браншчынай, паміж Магілёўшчынай і Смаленшчынай, паміж Віцебшчынай і Пскоўшчынай, паміж Гродзеншчынай і Падляшшам (маюцца на ўвазе менавіта тыя рэгіёны, якія з 1569 г. ці не на шмат пазней знаходзіліся у розных дзяржаўных утварэннях). І размова ідзе пра этнаграфічныя асаблівасці, а не пра адміністратыўныя. Падводзячы выннік хочацца пажадаць аўтару наступнае: перш чым выносіць на публіку свае "геніяльныя" здагадкі і "абвяржэнні" (на што падштурхнула знаёмства з даследваннямі Літвы, відаць у час навучання ў ЕГУ) варта дасканала вывучыць крытыкуемы матэрыял (у дадзеным выпадку Беларусь) і быць гатовым прапанаваць якасную альтэрнатыву, а не толькі папракнуць беларускіх этнографаў ў следванні партыйным указанням. Бо роля Моські яна канешта знакамітая, але губляецца на фоне ролі Слана ў адной і той жа басні.