Знайсці
23.02.2023 / 20:3918РусŁacБел

Лукашэнка: «Мае продкі родам з Украіны». Колькі легенду ні абвяргай фактамі, ён за яе ўсё адно трымаецца 

У інтэрв'ю кітайскай журналістцы Аляксандр Лукашэнка традыцыйна расказваў, што ён вядзе міралюбівую палітыку і «вымушаны будзе адказваць», толькі калі з боку Украіны будзе агрэсія. А ваяваць ён не хоча, бо «мае продкаў з Украіны».

Кадр з відэа

«Мы не хочам ніякай вайны. Тым больш народ украінскі — не чужыя нам людзі. Гэта родныя нам людзі. Нават мае продкі недзе там ва Украіне нарадзіліся паміж Чарнігавам і Кіевам», — заявіў Лукашэнка кітайскай журналістцы.

Гэтая легенда — што дзед Лукашэнкі нібыта нарадзіўся ў Чарнігаўскай губерніі (цяпер Глухоўскі раён Сумскай вобласці Украіны) — пайшла, верагодна, з артыкула «Камсамольскай праўды» за 2003 год. Джэймс Лукашэнка з Канады тады расказаў, не прывёўшы аніякіх доказаў, што ягоныя дзед і дзед Лукашэнкі нібыта былі братамі, пра што яму расказаў кузэн з Глухава.

Раней гэтая легенда ўжо пераканаўча абвяргалася архіўнымі дакументамі. Дзед Лукашэнкі Трафім Прохаравіч жыў у вёсцы Александрыя і падчас Усесаюзнага перапісу 1926 года пазначыў сябе беларусам. Калі б ён быў не мясцовым, а пераехаў туды з Украіны, то яўна і нацыянальнасць пазначыў бы адпаведную.

Такая жывучасць гэтай даўно аспрэчанай легенды тлумачыцца сярод іншага і тым, што паводле абывацельскіх уяўленняў прозвішчы на -ка (-ко) — украінскія, а таму іх носьбіты проста ледзь не абавязаныя мець нейкія карані ва Украіне.

Аднак жа аніякага рэальнага грунту гэтае ўяўленне пад сабой не мае.

Хоць прозвішчы на -ка (-ко) сапраўды вельмі распаўсюджаныя ва Украіне, але і ў Беларусі яны зусім не нешта выключнае, прытым не сярод прыезджага, а карэннага насельніцтва.

Асабліва прозвішчы з такім канчаткам распаўсюджаныя на Гомельшчыне, у многіх рэгіёнах яны ўвогуле пераважаюць. І на Магілёўшчыне, адкуль родам Лукашэнка, яны зусім не рэдкія.

Чытайце таксама:

У Лукашэнкі няма ўкраінскіх каранёў: дакументы абвяргаюць распаўсюджаную версію паходжання сям’і кіраўніка дзяржавы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
11
Ха-ха
82
Ого
5
Сумна
3
Абуральна
8
0
Вуайерыст/адказаць/
25.02.2023
[Рэд. выдалена]
0
чиж-пыж з Таборовой/адказаць/
26.02.2023
Не мы пачалі гэту вайну,фальшыўка зродбенная недзе ў Польшчы... После победы Украины фюрер будет гаварыць што никаких ракет по Украине он превентивно не пускал....
27.02.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031