Пад Баранавічамі машына насмерць збіла пенсіянерку на электрасамакаце
Трагедыя здарылася каля васьмі гадзін раніцы 3 лютага, калі мясцовы жыхар кіраваў аўтамабілем Volkswagen Passat і рухаўся па аўтадарозе Р-91 Асіповічы — Баранавічы.
Паводле звестак ДАІ, на 189-м кіламетры гэтай дарогі недалёка ад Баранавічаў 62-гадовы кіроўца аўтамабіля Volkswagen Passat наехаў на 66-гадовую жанчыну, якая рухалася па праезнай частцы ў спадарожным кірунку на пазначаным ліхтарамі белага і чырвонага колераў электрасамакаце.
У выніку аварыі пенсіянерка ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння. Па факце трагедыі праводзіцца праверка.
Чытайце таксама:
Грузавы цягнік насмерць збіў жанчыну, якая ішла на чырвонае
Мінчук скінуў мужчыну з лесвіцы ў пераходзе метро. Яго знайшлі па запісах відэакамер
На заводзе майстра насмерць прыціснула трохтонным станком
0
4
0
1
6
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Зноў аштрафавалі на буйную суму Ніну Багінскую
 1
СБУ патлумачыла лукашыстам, дзе героі, а дзе тэрарысты
 3
Навошта Лукашэнку «Еўраопт»?
 1
Полацкі кікбаксёр збіў амапаўца, але ў турму не сядзе
 3
Рэстаўратарскі цуд адбыўся ў Стоўбцах ФОТА
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера