Знайсці
02.02.2023 / 23:256РусŁacБел

Мінчук скінуў мужчыну з лесвіцы ў пераходзе метро. Яго знайшлі па запісах відэакамер

У Мінску адбылася бойка ў пераходзе станцыі метро «Каменная горка». Адзін мужчына скінуў другога з лесвіцы і збег з месца здарэння, паведамляе ГУУС Менгарвыканкама. А знайшлі яго дзякуючы сістэме сачэння.

1 лютага ў пераходзе станцыі метро «Каменная горка» у Мінску пабіліся два мужчыны. У выніку адзін з іх скінуў свайго апанента са сходаў і ўцёк. На запісе камеры відэаназірання бачна, як мужчына ўпаў і ляжаў без прытомнасці.

У мінскай міліцыі паведамілі, што мужчыну знайшлі пры дапамозе рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі — яе цяпер абслугоўвае «Белтэлекам». 

Удзельніка бойкі затрымалі ля Цэнтральнага аўтавакзала, з якога 25-гадовы мінчук нібыта збіраўся выехаць за мяжу.

Пра стан пацярпелага нічога не паведамляецца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Павылазілі дарадцы/адказаць/
03.02.2023
Янка , цікава слухаць гэта ад тых, хто нават гэтага не рабіў. З канапы ды заднім умом ўсе прасцей, так?
03.02.2023
Гледзячы па фота - мінакам гэта зусім не цікава, гэта іх ніяк не бянтэжыла
А кажуць - беларуская салідарнасьць
03.02.2023
Не верю ни единому слову этой помоцки белтелекома и мусорской кайпод.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера