Знайсці
30.11.2022 / 17:00РусŁacБел

У Брэсце сёння зноў страляюць

Старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук паведаміў, што 30 лістапада ў горадзе можна будзе перыядычна чуць «стралковую кананаду». 

Фота ілюстрацыйнае

«Паводле інфармацыі кіраўніцтва Брэсцкага абласнога ваенкамата, на палігоне «Брэсцкі» праводзяцца інструктарска-метадычныя заняткі з камандзірамі ўзводаў 38-ай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады», — гаворыцца ў паведамленні Рагачука.

Кіраўнік Брэста таксама адзначыў, што мерапрыемствы праходзяць у рамках падрыхтоўкі да новага навучальнага года, які пачынаецца ва Узброеных сілах Беларусі з 1 снежня. «Падстаў для якіх-небудзь турбот у жыхароў горада няма», — падкрэсліў старшыня гарвыканкама.

Раней пра магчымую «стралковую кананаду» Рагачук папярэджваў 24 кастрычніка, што, па яго словах, таксама было звязана з падрыхтоўкай да новага навучальнага года ва Узброеных сілах Беларусі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031