Знайсці
26.11.2022 / 16:341РусŁacБел

Заўзятар зборнай Уэльса памёр на чэмпіянаце свету ў Катары

Кевін Дэвіс знаходзіўся ў Катары разам з сынам і сябрамі. Смерць 62-гадовага мужчыны наступіла па натуральных прычынах

Уэльс у пятніцу прайграў Ірану з лікам 0:2. Фота Паўла Галоўкіна / AP

Заўзятар зборнай Уэльса Кевін Дэвіс памёр у Катары падчас чэмпіянату свету па футболе. Федэрацыя футбола краіны выказала свае спачуванні ў твітары.

«Нашы глыбокія спачуванні ад усіх супрацоўнікаў Федэрацыі. У гэты сумны час думкамі мы разам з сям'ёй і сябрамі Дэвіса. Мы знаходзімся ў кантакце з сям'ёй Кевіна, каб дапамагчы ўсім, чым мы можам», — гаворыцца ў заяве.

Бі-бі-сі адзначае, што 62-гадовы валіец памёр ад натуральных прычын 25 лістапада. Ён знаходзіўся ў Катары разам з сынам і сябрамі.

Дэвіс не паспеў наведаць матч Уэльса з камандай Ірана (0:2), які адбыўся напярэдадні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
0
0
Улад/адказаць/
26.11.2022
Першая мая думка: памёр у дадатковы час матча Уэльс - Іран. Што не дзіўна.
Спачуванне.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930