Знайсці
24.11.2022 / 16:1318РусŁacБел

Крыніцы: «Макдональдс» застаецца, Лукашэнка забараніў мяняць франшызу

Расійскага брэнда «Вкусно — і точка» ў Беларусі не будзе. Казахам забаранілі мяняць франшызу, «Макдональдс» застаецца. 

Фота: сацсеткі рэстарана

«Макдональдс» вельмі рэдка выдае франшызы і часцей за ўсё ўсім валодае сам. Але ў Беларусі так выйшла, што самога «Макдональдса» не было, быў франчайзі «КСБ Віктары Рэстараны». Ягоны ўласнік — Кайрат Баранбай, казах са сваяцкімі сувязямі з Назарбаевым, цяпер Баранбай у Казахстане апынуўся пад следствам. «КСБ Віктары Рэстараны» працаваў па франшызе, выдадзенай «Макдональдсам». Нейкія памяшканні ў іх былі свае, нейкія — у арэндзе. 

На большай жа частцы Расіі працаваў «сапраўдны» «Макдональдс», які, пасля развязвання Расіяй вайны з Украінай, вырашыў сысці з таксічнага рынку і прадаць бізнэс — памяшканні, абсталяванне і г.д.

Усё гэта выкупіў навакузнецкі бізнэсовец Аляксандр Говар, які да таго быў франчайзі «Макдональдса» ў пары дальніх сібірскіх гарадоў. Ён на месцы старых «Макдональдсаў» запусціў новую сетку харчавання «Вкусно — і точка». 

Вось пад яе казахі і хацелі перавесці бізнэс. 

«Макдональдс» не рабіў заяў, што забараняе працаваць у Беларусі, мінскія ўлады яго таксама ў спіну не пхалі. Былі некаторыя нюансы з адмовамі абнаўляць беларускай франшызе рэцэпты і праграмнае абсталяванне, але ўсё гэта можна вырашыць у перамоўным парадку. Што, відаць, уласніку не зусім зручна рабіць з-пад арышту. Ён вырашыў не змагацца з дробнымі праблемамі, а перакінуцца да «Вкусно — і точка», што яму было зручней па тэхнічных прычынах», — апісвае далейшую хаду падзей абазнаны суразмоўца. 

«Лукашэнка забараніў мяняць франшызу. Гэта яго рашэнне. Падобнае нядаўна здарылася і з «Сінэва», якое хацела прадацца рускім, але ім забаранілі. Толькі ў размове з «Макдональдсам» аб продажы гаворка не ішла, толькі пра замену франшызы. Але забаранілі. Гэта ўжо дакладна», — дадае суразмоўца. 

Чаму для рэжыму важна не страчваць прадстаўніцтвы сусветных брэндаў — можна толькі здагадвацца.

Гэта ідзе ўразрэз з публічнай рыторыкай Лукашэнкі: нядаўна ён рытарычна абураўся перад чыноўнікамі, што беларусы «самі не могуць разрэзаць напалам булку». 

Пасля гэтага па «Макдональдсе» прайшліся і прапагандысты і дэпутаты, ад Ананіч да Азаронка. Але непублічна лукашэнкаўцы змусілі брэнд застацца.

І, па інфармацыі «Нашай Нівы», такая ўстаноўка сыходзіць асабіста ад Аляксандра Лукашэнкі.

«У цэлым у Лукашэнкі няма пазіцыі, што заходнія брэнды ці вытворчасці павінны сысці з краіны. Наадварот, ім у асабістых сустрэчах і лістах усяляк даводзіцца, што іх працу цэняць, што яны могуць заставацца спакойна, што ім не трэба нікуды бегчы. Гэта адрозніваецца ад публічнай пазіцыі Лукашэнкі, а таксама ад пазіцыі Пуціна. Ну яно і ясна: у Расіі кампаніі з заходнімі каранямі выкупляе расійскі капітал, а ў нас гэта быў бы расійскі капітал, які і без таго вельмі і вельмі прысутны», — дадае іншы суразмоўца. 

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
26
Панылы сорам
13
Ха-ха
133
Ого
14
Сумна
7
Абуральна
14
0
Гость/адказаць/
25.11.2022
Оказалось , что Не вкусно - и Точка!
0
заслужаная кантужаная/адказаць/
25.11.2022
Или как ???, ну понимаете... в Америке наверное не лечат от НН-зависимости.. а тут наоборот - специализируются на этом. поэтому, пусть приезжает сюда. тут-ка лечаць хутка. ї кропка
0
Юстас/адказаць/
29.11.2022
Принимаю ставки:оставят название или нет.  

А тем временем под шумок проходит подготовка к мобилизации. Говорят людей пришедшим в военкомат определяют дату в которую сгоняют их в актовый зал и политруки промывают им мозги. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930